Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская «Вікіпэдыя» засьведчыла, што Пуцін ужо выйграў выбары-2018


У нядзелю, 14 студзеня, карыстальнікі Інтэрнэту, якія спрабавалі знайсьці артыкул пра прэзыдэнцкія выбары 2018 году, выявілі, што пошукавік Google дае першую спасылку на артыкул у «Вікіпэдыі», у якой кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімір Пуцін названы пераможцам выбараў.

Выканаўчы дырэктар расейскага аддзяленьня «Вікімэдыя», які забясьпечвае падтрымку «Вікіпэдыі», Станіслаў Казлоўскі распавёў, што нехта з карыстальнікаў адрэдагаваў артыкул у «Вікіпэдыі» аб выбарах прэзыдэнта Расеі 2018 году. Пасьля ўнясеньня рэдактарскай праўкі, пошукавая сыстэма Google назвала Ўладзіміра Пуціна пераможцам выбараў, патлумачыў Казлоўскі. Пра гэта паведаміла газэта «Ведомости».

Па словах Казлоўскага, памылка была ліквідаваная праз 20 хвілін.

Рэдактарам «Вікіпэдыі» можа стаць любы ахвочы, хто прытрымліваецца правілаў супольнасьці і здольны папоўніць фонд публікацый «Вікіпэдыі» арыгінальным пазнавальным тэкстам. Пры гэтым павінен выконвацца прынцып «нэўтральнасьці» пазыцыі аўтара, а імя самога аўтара або ягоны нік (мянушка, псэўданім) фіксуюцца ў «гісторыі» ўнесеных правак.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG