Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне самалёт зьехаў з паласы і ледзь не зваліўся ў мора


Boeing 737-800ю Ілюстрацыйнае фота.
Boeing 737-800ю Ілюстрацыйнае фота.

Самалёт зьехаў з узьлётна-пасадачнай паласы ў турэцкім аэрапорце і ледзь не паваліўся ў мора, выклікаўшы паніку сярод пасажыраў.

Самалёт лоўкостэра Pegasus Airlines Боінг 737-800, на борце якога знаходзілася 168 пасажыраў і членаў экіпажа, вылецеў з Анкары і прызямліўся ў горадзе Трабзон на ўзьбярэжжы Чорнага мора вечарам у суботу, паведамляе BBC.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, паведамілі мясцовыя ўлады. Пасажыры лайнэру былі эвакуяваныя.

Прычына інцыдэнту расьсьледуецца.

У заяве, распаўсюджанай пасьля аварыі авіякампаніяй Pegasus Airlines, паведамляецца толькі, што ў самалёта «быў інцыдэнт на ўзьлётна-пасадачнай паласе», калі ён прызямліўся ў Трабзоне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG