Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі тэлеканал настойвае на сапраўднасьці «заявы Парашэнкі ў ФСБ Расеі»


Ілюстрацыйнае фота. Офіс тэлекампаніі «Руставі-2» у Тбілісі
Ілюстрацыйнае фота. Офіс тэлекампаніі «Руставі-2» у Тбілісі

Кіраўнік інфармацыйнай службы грузінскай тэлекампаніі «Руставі-2» Надар Меладзэ, які апублікаваў фота «заявы Пятра Парашэнкі ў ФСБ Расеі», сказаў Радыё Свабода, што не сумняваецца ў сапраўднасьці дакумэнту.

Пра гэта Меладзэ заявіў пасьля таго, як прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны назвала «нізкапробнай падробкай і фэйкам» тэкст заявы Парашэнкі, нібыта напісанай у ФСБ Расеі ў 2007 годзе, дзе ён абяцае не рабіць ніякіх дзеяньняў супраць Расеі.

Кіраўнік інфармацыйнай службы апазыцыйнай тэлекампаніі «Руставі-2» Надар Меладзэ сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што фота заявы Пятра Парашэнкі ў ФСБ Расеі аб адмове «мець што-небудзь агульнае з антырасейскай дзейнасьцю», грузінскай тэлекампаніі дала «канфідэнцыйная крыніца». «Мы не абавязаныя называць крыніцу, які дае нам гэтую інфармацыю і дакумэнтацыю», — падкрэсьліў Надар Меладзэ.

Кіраўнік інфармацыйнай службы заявіў таксама, што калі ў каго-небудзь ёсьць сумневы ў сапраўднасьці дакумэнту, тыя, хто сумняецца, сумняваюцца маглі б правесьці графалягічную экспэртызу. Пры гэтым, суразмоўца паведаміў, што ў распараджэньні «Руставі-2» знаходзіцца ня сам арыгінал «заявы» Пятра Парашэнкі, а фота копія дакумэнту, прадстаўлены «канфідэнцыйнай крыніцай».

Ўвечары 13 студзеня грузінскі тэлеканал «Руставі-2» заявіў, што яго праграма «Кур’ер» «з канфідэнцыйных крыніц» атрымала нібыта заяву Пятра Парашэнкі ў Фэдэральную службу бясьпекі Расеі ад 3 лютага 2007 году, калі ён быў народным дэпутатам Украіны. Менавіта тады Парашэнка не дапусьцілі на тэрыторыю Расеі.

Як гаворыцца ў адным з апублікаваных рукапісных тэкстаў ад імя Пятра Парашэнкі, аўтар «ў пэрыяд знаходжаньня на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі» абавязваецца «няўхільна прытрымлівацца расейскага заканадаўства, ня ўдзельнічаць у дзейнасьці, накіраванай супраць інтарэсаў Расеі». Аўтар тэксту таксама заяўляе, што ня мае ніякіх прэтэнзіяў да дзеяньняў расейскіх памежнікаў.

Прэс-служба адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны заявіла, што «апублікаваныя так званыя» дакумэнты «ад імя Пятра Парашэнкі зьяўляецца нізкапробнай падробкай і фэйкам, вырабленымі і закінутымі тэлекампаніі» Руставі-2 «спэцслужбай Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG