Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы сьмяротна небясьпечны флэшмоб распаўсюджваецца ў інтэрнэце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У інтэрнэце стаў распаўсюджвацца небясьпечны флэшмоб Tide Pod Challenge. Падлеткі ядуць капсулы пральнага парашку і выкладваюць відэа ў сацыяльныя сеткі, паведамляе Fox News.

Лекары папярэджваюць, што падобныя дзеяньні могуць сур’ёзна нашкодзіць здароўю і ў некаторых выпадках прывесьці да сьмерці,

Як адзначае выданьне, тынэйджары жуюць гель-таблеткі Tide і іншых марак, падобныя на цукеркі, а потым перадаюць эстафэту сваім сябрам, каб тыя перанялі іх прыклад. Некаторыя нават спрабуюць гатаваць капсулы перад іх ужываньнем і сэрвіраваць на талерцы.

Мадэратары YouTube ужо пачалі выдаляць ролікі з паглынаньнем парашковых таблетак, але некаторыя фрагмэнты зь відэа засталіся ў навінавых сюжэтах на тэлебачаньні.

Лекары папярэджваюць, што пральны парашок зьмяшчае этанол, палімэры і перакіс вадароду — надзвычай таксычныя рэчывы для чалавечага арганізму.

Флэшмоб, верагодна, пачаўся з сатырычнага артыкулу ў газэце The Onion, апублікаванага яшчэ ў 2015 годзе. У 2017-м часопіс College Humor разьмясьціў жартоўнаt відэа пра чалавека, які еў капсулы парашку, таму што яны выглядалі смачна.

У апошні час масавыя акцыі і флэшмобы карыстаюцца велізарнай папулярнасьцю ў сеціве, асабліва сярод дзяцей і падлеткаў. Аднак некаторыя зь іх могуць мець несьці сапраўдную небясьпеку для жыцьця. У 2017 годзе сярод такіх небясьпечных флэшмобаў былі так званыя гульні: «Зьнікненьне на 24 гадзіны», якая прадугледжвае зьнікненьне дзіцяці або падлетка на суткі зь месца жыхарства або вучобы без усякага апавяшчэньня пра сябе, што прымусіла хвалявацца многіх бацькоў; «Бяжы або памры», сутнасьць якой палягае ў тым, каб перабягаць дарогу як мага бліжэй да транспартнага сродку, які ў гэты час рухаецца па вуліцы і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG