Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінку, якая агалілася перад прэзыдэнтам Чэхіі, вінавацяць у хуліганстве


Украінскую актывістку руху Femen, якая, аголеная да пояса, з абразьлівымі выкрыкамі кінулася на выбарчым участку да прэзыдэнта Чэхіі Мілаша Зэмана, затрымалі на 48 гадзін. Ёй інкрымінуецца хуліганства.

«Украінская актывістка руху Femen Анжэліна Дыяш была зьмешчаная ў камэру папярэдняга затрыманьня, дзе можа знаходзіцца максымум 48 гадзінаў. За напад на прэзыдэнта Зэмана на выбарчым участку ёй было заяўлена аб «падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па артыкуле „хуліганства“. Максымальнае пакараньне па ім складае тры гады пазбаўленьня волі», — заявіў прадстаўнік праскай паліцыі Томаш Гулан.

Разам з тым ён адзначыў, што справа вядзецца паводле спрошчанай працэдуры, якая прадугледжвае магчымасьць дамовы аб прызнаньні віны і пакараньні. Гэта значыць, што хутчэй за ўсё іншаземка адбудзе штрафам або іншым пакараньнем, не зьвязаным з рэальным пазбаўленьнем волі.

Раней 27-гадовая Дыяш правяла такую ж акцыю падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.



Актывістка, якая агалялася перад Лукашэнкам, кінулася на прэзыдэнта Чэхіі. ВІДЭА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG