Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні асудзілі жанчыну за распальваньне нацыянальнай варожасьці


Суд Ленінскага раёну Горадні прысудзіў жанчыне 3,5 гады абмежаваньня волі за тое, што яна распаўсюджвала ў сацсетках відэаролікі, якія прапагандуюць гвалт, фашызм і распальваюць нацыянальную варожасьць, паведамляе сайт «Пэрспэктыва».

Жанчына захаплялася ідэямі нэафашызму і пісала пра гэта на асабістай старонцы. Праваахоўнікі зьвярнулі на яе ўвагу, калі яна стала публікаваць відэаролікі са сцэнамі зьдзекаў з выхадцаў з Каўказу, а таксама з прапагандай ідэяў фашызму.

Па відэароліках правялі псыхоляга-лінгвістычную экспэртызу. «Яна паказала, што ў іх утрымліваюцца прыкметы ўзбуджэньня расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці, прапаганды гвалтоўных дзеяньняў», — паведаміў намесьнік пракурора Горадні Дзьмітры Антановіч.

У дачыненьні да аўтара старонкі распачалі крымінальную справу. Жанчына прызнала сваю віну і раскаялася, сказаўшы, што цяпер перагледзела свае жыцьцёвыя погляды і займаецца выхаваньнем дзіцяці.

Суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў жанчыну вінаватай ва ўзбуджэньні «расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасіці, па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай прыналежнасьці» і прысудзіў 3,5 гады «хатняй хіміі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG