Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны Саудаўскай Арабіі ўпершыню паглядзелі футбол на стадыёне


У Саудаўскай Арабіі тры стадыёны адкрыліся для жанчын. Грамадзянкі краіны ўпершыню змаглі паглядзець футбол на стадыёне, але яны ўсё роўна павінны былі сядзець у асобным «сямейным» сэктары ў суправаджэньні мужоў, братоў і іншых апекуноў, ня зьмешваючыся з мужчынамі-самотнікамі.

У Саудаўскай Арабіі ўжо некалькі месяцаў ідуць рэформы, якія прасоўвае прынц Махамад бін Сальман:

  • ад чэрвеня сёлетняга году жанчыны атрымаюць права кіраваць аўтамабілем (у Саудаўскай Арабіі не было забароны, але была забарона сядаць за руль без правоў, а жанчынам іх папросту не выдавалі),
  • ад сакавіка сёлетняга году ў краіне ўпершыню пасьля 35-гадовага перапынку адкрыюцца кінатэатры,
  • у траўні 2017 году жанчынам дазволілі карыстацца дзяржаўнымі паслугамі (у тым ліку сыстэмамі аховы здароўя і адукацыі) самастойна (многія рашэньні за жанчынаў у краіне прымаюць мужчыны-апекуны).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG