Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 падабенстваў і 5 адрозьненьняў чэскіх і беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў.


У Чэхіі закрыліся выбарчыя ўчасткі пасьля другога дня галасаваньня 13 студзеня на прэзыдэнцкіх выбарах.

Папярэднія вынікі выбараў чакаюцца пазьней сёньня.

Сярод дзевяці кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў Чэхіі — 73-гадовы дзеючы прэзыдэнт Мілаш Зэман, былы прэзыдэнт Акадэміі навук Іржы Драгаш, кампазытар Міхал Горачак, палітык, былы кіраўнік ураду Чэхіі Мірэк Тапаланэк.

Зэман вядомы сваімі антыімігранцкімі, прарасейскімі і пракітайскімі пазыцыямі, у той час як Драгаша ацэньваюць як праэўрапейскага лібэрала.

Паводле апытаньняў, праведзеных напярэдадні галасаваньня, наперадзе Зэман, але верагоднасьць, што за яго прагаласуе абсалютная большасьць, невысокая.

У выпадку, калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50 працэнтаў ад пададзеных дзеючых галасоў, праз два тыдні — 26-27 студзеня — адбудзецца другі тур выбараў. У ім возьмуць удзел два кандыдаты, якія ў першым туры назьбіраюць найбольшую колькасьць галасоў.

Журналістка Алена Ціхановіч — беларуска, якая жыве ў Чэхіі — адзначае 5 падабенстваў і 5 адрозьненьняў чэскіх і беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў.

Падобнае:

  • выбары ўсеагульныя, наўпроставыя, раз на 5 гадоў
  • дзеючы прэзыдэнт дамагаецца пераабраньня
  • дзеючы прэзыдэнт перад выбарамі не «вядзе кампанію», а «працуе»
  • дзеючы прэзыдэнт не «апускаецца» да ўдзелу ў дэбатах нароўні з астатнімі кандыдатамі
  • абодвух атакуе адна і тая самая фэміністка
  • Адрознае:

  • два тэрміны на найвышэйшай пасадзе — максымальная магчымасьць як у Чэхіі, так і ў большасьці сьвету, акрамя РБ
  • за падлікам галасоў чэскіх выбарцаў можна ў жывым рэжыме сачыць на старонках Чэскага статыстычнага камітэту. Як па краіне, так і па горадзе ці рэгіёне. Дарэчы — па Чэхіі перамагае Зэман, па Празе — прафэсар Драгаш
  • пратэстаў супраць фальсыфікацыяў у Чэхіі не назіраецца
  • ніхто з супернікаў Зэмана «ня сеў». Наадварот, зьехаліся ў штабы, дзе сядзяць ды пры піве чакаюць канчатковага падліку
  • фэміністка Дыяс крычала на Лукашэнку «Жыве Беларусь!» — па-беларуску, а да чэха зьвярнулася па-ангельску «Zeman — Putin’s slut!»

Актывістка, якая агалялася перад Лукашэнкам, кінулася на прэзыдэнта Чэхіі. ВІДЭА

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG