Лінкі ўнівэрсальнага доступу

450 даляраў. Кошт квадратнага мэтра жыльля зь дзяржаўнай падтрымкай 


Навабуды ў Менску

Кошт квадратнага мэтра жыльля зь дзяржаўнай падтрымкай да канца 2018 году павінен скласьці 923 рублі. Гэта прадугледжана ўрадавай пастановай № 13, якая вызначае мэтавыя паказьнікі дзяржаўных праграмаў на бягучы год.

Найважнейшымі мэтавымі паказьнікамі дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жыльля» на 2016-2020 гады, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, вызначаны наступны сярэдні кошт 1 квадратнага мэтра агульнай плошчы жыльля, якое будуецца з дзяржпадтрымкай: 863 рублі (за студзень-сакавік), 901 рубель (за студзень-чэрвень), 910 рублёў (за студзень-верасень), 923 рублі (за студзень-сьнежань).

Доля агульнай плошчы шматкватэрных жылых дамоў у агульным аб’ёме ўведзенага ў эксплюатацыю жыльля (без уліку індывідуальных жылых дамоў) павінна скласьці 80%.

Таксама прадугледжана зьніжэньне выдаткаў на жыльлёва-камунальныя паслугі насельніцтву ў супастаўных умовах на 5%. Гэта вынікае зь дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыльлё і спрыяльнае асяродзьдзе» да 2020 году.

XS
SM
MD
LG