Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон штодня атакуюць 36 мільёнаў шкодных email-паведамленьняў


Кожны дзень у Міністэрства абароны ЗША паступае 36 мільёнаў электронных паведамленьняў са шкодным праграмным забесьпячэньнем, вірусамі і падманнымі спробамі атрымаць інфармацыю.

Такая электронная пошта паступае ад хакераў, тэрарыстаў і замежных праціўнікаў, якія спрабуюць атрымаць доступ да ваенных сыстэмаў, піша Фрэнк Конкель, выканаўчы дырэктар кампаніі Nextgov у артыкуле для DefenseOne.

Такім чынам, за год Пэнтагон атрымлівае 13 мільярдаў такіх email-паведамленьняў. Іх аўтаматычна скануюць з мэтай выяўленьня падазронага зьместу і іншых прыкмет, і адхіляюць да таго, як яны паступаюць у паштовую скрыню, паведамляе выданьне, спасылаючыся на Дэвіда Бэнэта, апэрацыйнага дырэктара Агенцтва па абаронных інфармацыйных сыстэмах.

«Рэальнасьць заключаецца ў тым, што мы ня маем права нават на адну памылку, а ім дастаткова толькі адной, каб дамагчыся посьпеху», — сказаў Бэнэт у сваім выступе на канфэрэнцыі ў Арлінгтане.

На Пэнтагон робяцца DDoS-атакі з хуткасьцю да 600 гігабайт у сэкунду, паведамляе выданьне.

XS
SM
MD
LG