Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прафінансуе будаўніцтва другой лініі мэтро ў Варшаве


Прынятае рашэньне аб фінансавай падтрымцы зь бюджэту ЭЗ транспартнай гарадзкой сеткі польскай сталіцы.

Эўрапейская камісія зацьвердзіла пакет інвэстыцый у рамках Фонду згуртаваньня, які прадугледжвае вылучэньне амаль 450 млн эўра на будаўніцтва другой лініі мэтро ў польскай сталіцы, паведамляе Радыё Польшча.

Згодна з праектам, другая лінія варшаўскага мэтрапалітэна будзе пашырана на пяць станцый, якія праходзяць па кірунку з захаду на паўночны ўсход горада. Фінансаваньнем Эўразьвяза будзе ахоплены ўчастак працягласьцю 6 км і купля 17 новых вагонаў. Праект павінен быць завершаны да 2022 года.

Акрамя таго, Эўракамісія выдзеліць за 127 млн эўра на разьвіцьцё трамвайнага транспарту ў трох варшаўскіх раёнах. Будуць набытыя 50 новых трамваяў і пабудаваны новыя трамвайныя шляхі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG