Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам давядзецца заплаціць ва Ўкраіне падатак за тавар


Абмежаваньні на ўвоз тавараў ва Ўкраіну з-за мяжы распаўсюджваюцца і на транзытных пасажыраў зь Беларусі. Гэта прадугледжвае новы закон, прыняты ва Ўкраіне.

Дзяржаўная фіскальная служба Ўкраіны паведамляе, што абмежаваньні на ўвоз тавараў з-за мяжы на ўкраінскую мытную тэрыторыю распаўсюджваюцца і на грамадзян Беларусі, якія зьдзяйсьняюць свае падарожжы праз Украіну. Гаворка ідзе пра тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Ўкраіны як у ручной паклажы, гэтак і ў багажы.

Згодна з новымі правіламі, без ападаткаваньня можна перавозіць праз тэрыторыю Ўкраіну тавары, сумарны кошт якіх не перавышае эквівалент 500 эўра, а іхная вага не перавышае 50 кіляграмаў.

У той жа час, пры паездках праз тэрыторыю Ўкраны адзін раз у тры дні, за такія тавары давядзецца сплаціць падатак на дабаўленую вартасьць.

Правілы падаткаабкладання тавараў, што ўвозяцца фізычнымі асобамі праз паветраныя пункты пропуску на дзяржаўнай мяжы Ўкраіны, не зьмяніліся. Бязмытны парог складае 1000 эўра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG