Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст, які расьсьледаваў карупцыю ў Азэрбайджане, трапіў на 6 гадоў у турму


Суд у азэрбайджанскім горадзе Балакен засудзіў журналіста Афгана Мухтарлы да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

29 траўня 2017 года Афган Мухтарлы выйшаў ненадоўга са свайго дома ў Тбілісі, нават не захапіўшы з сабой пашпарт, і зьнік. Журналіст знайшоўся ўжо ў Азэрбайджане: яго выкралі ў цэнтры Тбілісі некалькі чалавек, зьвязалі, зьбілі і зацягнулі ў машыну, надзеўшы на галаву мех.

У Азэрбайджане яго абвінавацілі ў незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы, кантрабандзе і супраціве ў дачыненьні да прадстаўніка ўлады.

У 2015 годзе, баючыся за сваю бясьпеку з прычыны карупцыйных расьсьледаваньняў, якія тычацца сям’і прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева, Мухтарлы ўцёк з Азэрбайджану ў Грузію. Як паведамілі сваякі журналіста Amnesty International, за Мухтарлы часта хадзілі мужчыны, якія гаварылі па-азэрбайджанску. Праваабаронцы ўпэўненыя, што гэта была сачэньне.

Па дадзеных арганізацыі «Камітэт па абароне журналістаў» (CPJ), з краін былога СССР больш за ўсё журналістаў арыштавана ў Азэрбайджане — 10 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG