Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуску праз 15 гадоў знайшлі ў расейскім манастыры


Ілюстрацыйнае фота. Багалюбаўскі манастыр ва Ўладзімірскай вобласьці
Ілюстрацыйнае фота. Багалюбаўскі манастыр ва Ўладзімірскай вобласьці

43-гадовую жыхарку Маладэчна Валянціну Калюту міліцыя адшукала ў расейскім манастыры ва Ўладзімірскай вобласьці. Пра гэта паведамляецца на сайце УУС Менаблвыканкаму.

У 2003 годзе дзяўчына зьехала ў Расею і зьнікла. Яе шукалі 15 гадоў.

З просьбай знайсьці Валянціну ў міліцыю зьвярнулася яе стрыечная сястра.

«Крымінальных абставін, зьвязаных са зьнікненьнем дзяўчыны, не ўстаноўлена, яе жыцьцю і здароўю нічога не пагражае», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG