Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Пакараньне Бяляўскаму за адзін патрон — вельмі жорсткае і неадэкватнае


Адвакат Вадзім Мушынскі на працэсе, 11 студзеня 2018 году
Адвакат Вадзім Мушынскі на працэсе, 11 студзеня 2018 году

Абаронца Андрэя Бяляўскага адвакат Вадзім Мушынскі падтрымлівае меркаваньне свайго падабароннага аб неабходнасьці абскарджваць прысуд, які вынесла судзьдзя Марына Запасьнік.

Вадзім Мушынскі лічыць, што пакараньне, прызначае Бяляўскаму судом, вельмі жорсткае і неадэкватнае ягонаму ўчынку.

«Правільна, што Андрэй мае намер абскардзіць прысуд, мы падамо на яго апэляцыйную скаргу. Год абмежаваньня свабоды за адзін патрон, пры прызнаньні віны і пры раскайваньні, пры ўсіх абставінах, якія зьмякчаюць віну, — гэта занадта».

Абвешчаны вырак фігуранту «Справы патрыётаў» Бяляўскаму за патрон — 1 год «хатняй хіміі»

Вадзім Мушынскі ў спрэчках з пракурорам прасіў суд абмежавацца для Бяляўскага грашовым штрафам. Адвакат мяркуе, што такая магчымасьць была, але чаму яе ня выкарыстала судзьдзя, камэнтаваць не бярэцца. Ці можна параўнаць справу Андрэя Бяляўскага са справай грамадзяніна Францыі, якога ў сьнежні суд у Гомелі вызваліў ад адказнасьці за правоз такога самага баявога патрона?

«Канешне, той апраўдальны прысуд напрошваецца як прыклад, што справу можна вырашыць і гэтак, але, дакладна ня ведаючы абставінаў, устрымаюся ад аналёгій. Там яшчэ было тое, што француз сам выдаў той патрон, гэта спрацавала, у тым ліку ўлічылі, што ён грамадзянін іншай краіны. А тут іншыя абставіны. Але ў любым выпадку — усяго адзін патрон, няма намеру на злачынства, няма зброі — караць абмежаваньнем волі за гэта яўна зашмат», — мяркуе адвакат Вадзім Мушынскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG