Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапейскай Рады: Урад Польшчы можа вывесьці краіну з Эўразьвязу


Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск
Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск

Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск папярэдзіў, што ўрад Польшчы можа паспрабаваць вывесьці краіну з Эўразьвязу, калі перастане атрымліваць інвэстыцыі ад ЭЗ. Пра гэта паведамляе газэта The Telegraph.

Дональд Туск адзначыў, што для кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» галоўным прывілеем Эўразьвязу зьяўляецца атрыманьне фінансаваньня. Да такіх аспэктаў як агульны рынак і бясьпека партыя ставіцца з пагардай, сказаў Туск. Старшыня Эўрапейскай Рады таксама падкрэсьліў, што Брусэль спадзяецца бачыць Польшчу ў складзе Эўразьвязу.

У сьнежні мінулага году Эўрапейская камісія запусьціла працэдуру санкцыяў супраць Польшчы. Такія меры прынялі з-за парушэньня нормаў вяршэнства права. Судовая рэформа, якая праводзіцца цяпер у Польшчы, дазваляе прызначаць некаторых судзьдзяў галасаваньнем у парлямэнце. Эўрапейская камісія лічыць, што гэта вядзе да парушэньня незалежнасьці трэцяй улады і падпарадкаваньня судоў палітыкам. У дачыненьні да Польшчы вырашана ўжыць артыкул 7 Дамовы аб Эўрапейскім Зьвязе, што можа прывесьці да санкцыяў ажно да пазбаўленьня Варшавы права голасу ў Эўразьвязе.

Польскія ўлады назвалі рашэньне Эўракамісіі палітычным. І паабяцалі працягваць рэформы. Ва ўрадзе лічаць, што гэта дапаможа барацьбе з карупцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG