Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 17 загінулых пасьля апоўзьняў у Каліфорніі


У амэрыканскім штаце Каліфорнія прынамсі 17 чалавек загінулі і 8 зьніклі бязь вестак пасьля шэрагу маштабных апоўзняў у горадзе Манэсіта, якія адбыліся яшчэ раніцай 9 студзеня.

Паводле мясцовых чыноўнікаў, першыя паведамленьні, у якіх гаварылася пра 48 зьніклых без вестак, былі памылковыя: чацвёрку перад васьмёркай дапісалі выпадкова.

У выніку апоўзняў таксама траўмаваныя прынамсі 28 чалавек. Зь іх 12 застаюцца ў шпіталях, у тым ліку чацьвёра ў крытычным стане, паведамляюць з месца падзей.

Апоўзьні разбурылі 59 і пашкодзілі каля 300 дамоў заможнага гораду Мантэсіта, дзе жыве шэраг вядомых асоб. На месцы працуюць каля 500 ратавальнікаў са службовымі сабакамі, з вайсковых верталётаў за заваламі назіраюць з цеплавізар, спрабуючы выявіць зьніклых людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG