Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская ІТ-школа навучыць дзяцей з малазабясьпечаных сямей праграмаваць


Заснавальнікі школы ITgen.io Багдан і Паліна Грыцаўцы
Заснавальнікі школы ITgen.io Багдан і Паліна Грыцаўцы

Беларуская онлайн-школа праграмаваньня для дзяцей ITgen.io пачынае бясплатна вучыць дзяцей з шматдзетных ці няпоўных сямей, якія жывуць у невялікіх гарадах і мястэчках, а таксама ў дзіцячых дамах. Пра гэта ў Facebook паведаміў заснавальнік школы Багдан Грыцавец.

«Мы ў ITgen.io хочам дапамагчы тым дзецям, у якіх няма магчымасьці вучыцца ў нас. Мы верым, што навыкі праграмаваньня закладуць базу для добрай будучыні», — гаворыцца ў абвестцы на сайце школы.

Каб стаць удзельнікамі адбору на бясплатны курс, дзецям 8–16 год трэба запісаць кароткае відэа з адказамі на шэраг пытаньняў пра сябе і сваю цікавасьць да праграмаваньня.

У школе кажуць, што колькасьць бясплатных месцаў неабмежаваная: «У нас ёсьць спонсары, гатовыя аплачваць гэтае навучаньне».

ITgen.io існуе з 2016 году. Спачатку кампанія спэцыялізавалася на вочным навучаньні дзяцей праграмаваньню, але летась перайшла на онлайн-фармат. 14 трэнэраў праз скайп навучаюць больш за 250 дзяцей з розных краін майстэрству пісаць код.

Праграмаваньне — новая пісьменнасьць. Ці патрэбна яно дзецям? І зь якога ўзросту падавацца ў ІТ?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG