Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская біятляністка Надзея Скардзіна заваявала малы крышталёвы глёбус у індывідуальнай гонцы


Малы крышталёвы глёбус прысуджаецца за перамогі ў адной з дысцыплін. Надзея Скардзіна паводле вынікаў першай паловы Кубка сьвету ў індывідуальнай гонцы на 15 кілямэтраў набрала найболей балаў.

Раней Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку ў швэдзкім Эстэрсундзе.

Сёньняшняя гонка ў нямецкім Рупольдынгу — другая і апошняя ў сёлетнім сэзоне Кубка сьвету. Астатнія этапы не прадугледжваюць індывідуальных гонак.

Трэцяя індывідуальная гонка сэзону адбудзецца 14 лютага 2018 году на Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі.

У гонцы ў Рупольдынгу Скардзіна фінішавала сёмай і агулам набрала 96 балаў.

Другое месца ў агульным заліку заняла ўкраінская біятляністка Юлія Джыма. У Рупольдынгу яна фінішавала чацьвёртай, а ў Эстэрсундзе стала трэцяй. Украінка набрала 91 бал.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG