Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адораныя іншаземцы змогуць працаваць у Беларусі без адмысловага дазволу МУС


Замежнікі ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Замежнікі ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Пачынаючы ад 23 лютага асобнай групе замежных грамадзян — ляўрэатам міжнародных конкурсаў — ня трэба будзе атрымліваць адмысловы дазвол на працу ў Беларусі.

Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС зьвяртае ўвагу, што падпунктам 5.7 пункту 5 прэзыдэнцкага дэкрэту № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва» вызначана новая катэгорыя іншаземцаў, на якіх не распаўсюджваецца дзеяньне закону «Аб замежнай працоўнай міграцыі».

Такім чынам, калі дэкрэт уступіць у сілу (г. зн. ад 23 лютага), прымаючы на працу асобаў, якія маюць званьні пераможцаў або ляўрэатаў нацыянальных і міжнародных конкурсаў, або адзначаныя ўзнагародамі ў сфэры сваёй прафэсійнай дзейнасьці, наймальнік ня мусіць атрымліваць дазвол на прыцягненьне замежнай працоўнай сілы, а таксама спэцыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасьцю ў Беларусі для кожнага прэтэндэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG