Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пасажырскі самалёт прызямліўся безь пярэдняга шасі, ахвяраў няма


Ілюстрацыйнае фота. Самалёт авіякампаніі LOT у  варшаўскім аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна

У варшаўскім аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна ўвечары 10 студзеня аварыйна прызямліўся пасажырскі самалёт Bombardier Dash Q400 авіякампаніі LOT, які выконваў унутраны рэйс з Кракава.

Пілёты не змаглі выпусьціць пярэдняе шасі, але ім удалося ўтрымацца ў межах узьлётна-пасадачнай паласы і пазьбегнуць горшых наступстваў.

На борце знаходзіліся 59 пасажыраў і чацьвёра чальцоў экіпажу, інфармуе Facebook-старонка Global Aviation.

Пасьля прызямленьня пачалася ратавальная апэрацыя, а аэрапорт Варшавы быў закрыты як мінімум да 23:30 паводле мясцовага часу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG