Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сродкі Рэзэрвовага фонду Расеі цалкам скончыліся


Рэзэрвовы фонд Расеі быў цалкам расходаваны ў сьнежні і спыніць сваё існаваньне з 1 лютага 2018 года. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе Міністэрства фінансаў Расеі, распаўсюджаным у сераду днём.

Як паведамляе выданьне "Коммерсант", Мінфін Расеі ў сьнежні 2017 году накіраваў рэшткі сродкаў Рэзэрвовага фонду на пакрыцьцё дэфіцыту бюджэту. Сродкі на суму $7,62 млрд, €6,71 млрд і £1,1 млрд былі рэалізаваны за 1,042 трлн. і залічаны на адзіны кошт фэдэральнага бюджэту. У выніку сукупны аб'ём фонду быў абнулены.

Раней паведамлялася, што пасля ліквідацыі Рэзэрвовага фонду ўсе дадатковыя даходы расейскага бюджэту будуць накіроўвацца ў Фонд нацыянальнага дабрабыту. Абодва фонды былі ўтвораныя дзевяць гадоў таму ў выніку падзелу Стабілізацыйнага фонду.

Яшчэ ў 2008 годзе паводле афіцыйнай інфармацыі агульны балянс рэзэрвовага фонду складаў $142,6 млрд.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG