Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: ЗША ствараюць ядзерную баегалоўку для стрымліваньня Расеі


Амерыканская ядзерная падводная лодка. Ілюстрацыйнае фота.

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа плянуе зьмякчыць абмежаваньні, якія дзейнічаюць для выкарыстаньня ядзернай зброі.

Пра гэта паведамляе газэта The Guardian. Па дадзеных выданьня, Вашынгтон створыць новую ядзерную баегалоўку для цьвёрдапаліўных балістычных ракет Trident, якія разьмяшчаюцца на падводных лодках.

The Guardian сцьвярджае, што праект накіраваны на стрымліваньне Расеі. Крыніцы выданьня мяркуюць, што такім чынам Вашынгтон хоча перашкодзіць Маскве выкарыстоўваць тактычныя баегалоўкі ў канфлікце ва Ўсходняй Эўропе, піша газэта.

У сярэдзіне сьнежня Трамп анансаваў абноўленую Стратэгію нацыянальнай бясьпекі. У ёй гаворыцца, што Расея і Кітай – «рэвізіянісцкія дзяржавы», якія павялічваюць выдаткі на абарону і ўжываюць рэпрэсіўныя меры да грамадзкай супольнасьці.

XS
SM
MD
LG