Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон: імя Нямцова вырашана даць плошчы каля амбасады Расеі


Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў

Гарадзкая рада Вашынгтону аднагалосна прагаласавала за паскораны парадак прыняцьця законапраекту аб плошчы Нямцова перад амбасадай Расеі ў сталіцы ЗША.

Пра гэта паведаміў Уладзімір Кара-Мурза малодшы, старшыня Фонду Барыса Нямцова, намесьнік старшыні руху «Адкрытая Расея».

У канцы сьнежня паведамлялася, што профільны камітэт гарадзкой рады Вашынгтону аднагалосна зацьвердзіў законапраект аб перайменаваньні часткі вуліцы насупраць амбасады Расеі ў памяць пра забітага ў 2015 годзе расейскага палітыка Барыса Нямцова.

Раней паведамлялася, што разгляд законапраекту дэпутатамі гарадзкой рады Вашынгтону адбудзецца 9 студзеня. Для набыцьця моцы ён павінен быць ухвалены і падпісаны мэрам гораду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG