Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР адправіць сваіх спартоўцаў на зімовую Алімпіяду ў Паўднёвай Карэі


Сустрэча дэлэгацый КНДР і Паўднёвай Карэі ў пагранічнай вёсцы Панмун'ём, 9 студзеня 2018

Прадстаўнікі Пхэньяну і Сэулу праводзяць першыя афіцыйныя перамовы больш чым за два гады, якія былі вельмі напружанымі з прычыны ядзерных выпрабаваньняў аўтарытарнай краіны

Падчас перамоваў з Паўднёвай Карэяй Паўночная Карэя абвясьціла ў аўторак аб тым, што накіруе дэлегацыю на зімовую Алімпіяду ў Пхёнчхане ў лютым. У сваю чаргу Сэул заявіў пра гатоўнасьць часова адмяніць шэраг санкцыяў для садзейнічаньня візыту дэлегацыі, калі гэта спатрэбіцца.

Прадстаўнікі Паўночнай Карэі на першых афіцыйных перамовах з Паўднёвай Карэяй больш чым за два гады паведамілі, што дэлегацыя будзе складацца са спартоўцаў, высокапастаўленых чыноўнікаў і групы падтрымкі.

Абедзьве Карэі знаходзяцца, фактычна, у стане перамір'я з 1953 года. Аднак канчатковая дамова аб міры за мінулыя 65 год так і не была дагэтуль падпісана.

Зімовая Аліпіяда пройдзе ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане з 9 па 25 лютага. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 2500 спартоўцаў з больш чым 90 краін сьвету.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG