Кабінэт пакінулі шэсьць міністраў, сярод якіх міністар абароны Антоні Мацярэвіч і міністар замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі.
Сам прэм’ер адмовіўся ад пасады міністра фінансаў і назначыў новага чалавека, а міністар унутраных справаў стаў кіраўніком іншага міністэрства.
Новым міністрам абароны назначаны Марыюш Блашчак (да гэтага часу міністар унутраных справаў). Новым міністрам замежных справаў стаў Яцэк Чапутовіч, які быў намесьнікам міністра замежных справаў у папярэднім кабінэце Бэаты Шыдла.