Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія аўтамабільныя шклоабмывальнікі ў Беларусі абвешчаныя па-за законам


У Беларусі прыпынена дзеяньне дакумэнту аб дзяржаўнай рэгістрацыі трох відаў шклоабмывальнікаў расейскай вытворчасьці. Гэтыя вадкасьці не адпавядаюць санітарным патрабаваньням.

«Зьвяртаем увагу аўтамабілістаў, што прыпынена дзеяньне пасьведчаньняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі на шклоабмывальныя вадкасьці з падвышанай колькасьцю мэтанолу», — гаворыцца ў спэцыяльным паведамленьні санітарна-эпідэміялягічнага ведамства, на якое спасылаецца БелТА.

У «чорным сьпісе» наступныя маркі шклоабмывальнікаў: «Полюс» (вытворца ТАА «Руспромпоставка»), «Вьюга» (ТАА «Информ Прогресс»), «Frost» (ТАА «Теклис»).

У 2017 годзе на тэрыторыі Беларусі таксама былі зафіксаваныя факты неадпаведнасьці шклоабмывальных вадкасьцяў патрабаваньням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у частцы колькасьці мэтанолу.

Беларуска-расейскія «таварныя войны» зусім ня рэдкасьць. Расейскае ведамства «Рассельгаснагляд» рэгулярна забракоўвае прадукцыю зь Беларусі, абвінавачваючы вытворцаў або ў нізкай якасьці, або ў спробах паставак санкцыйных харчоў з Эўразьвязу ды іншых краін, якія далучыліся да санкцый супраць Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG