Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд за апаганьваньне мэмарыялу ў Асьвенціме. Сярод абвінавачаных беларусы


У польскім горадзе Асьвенцім 8 студзеня пачаўся судовы працэс па справе аб апаганьваньні месца памяці ў дачыненьні да 12 удзельнікаў акцыі, праведзенага каля брамы былога нацысцкага канцлягеру Аўшвіц. Пра гэта паведамляе польскае радыё.

24 сакавіка 2017 году гэтыя людзі, сярод якіх былі і грамадзяне Беларусі, каля галоўнай брамы канцлягеру забілі ягня, павесілі на браму з надпісам «Arbeit Macht Frei» банэр «Love», разьдзелася дагала і скаваліся наручнікамі. Яны кажуць, што гэта быў антываенны пратэст.

Першапачаткова паліцыя паведамляла пра затрыманьне 11 чалавек: 6 палякаў, 4 беларусаў і 1 немца (7 мужчын і 4 жанчыны) ад 20 да 27 гадоў.

​Музэй адразу ж у сваёй заяве падкрэсьліў, што выкарыстаньне сымболікі Асьвенціму для якіх бы то ні было дэманстрацыяў або хэпэнінгаў — абуральнае і вартае пакараньня. Гэта абражае памяць ахвяраў нямецкага канцлягеру.

За апаганьваньне месца памяці прадугледжана пакараньне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўленьня волі. Арганізацыя ў абарону жывёлаў OTOZ Animals таксама патрабуе зьмяніць артыкул, па якім вылучаныя абвінавачваньні супраць двух удзельнікаў хэпэнінгу, якія забілі ягня. За забойства жывёлы з асаблівай жорсткасьцю ім можа пагражаць 3 гады турмы.

XS
SM
MD
LG