Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці лічыць знаходжаньне ў СССР «акупацыяй»


Кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімер Вятровіч.

Украіне варта прызнаць пэрыяд знаходжаньня ў складзе СССР «акупацыяй» і прыняць законы, якія б зафіксавалі правапераемнасьць традыцый Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР). Пра гэта заявіў кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімер Вятровіч.

Паводле яго, у новым годзе адзначаецца шэраг важных падзей, зьвязаных з украінскай рэвалюцыяй. «Яны будуць фармаваць уяўленьне грамадзтва пра сувязь паміж сучаснай украінскай дзяржавай і Украінскай Народнай Рэспублікай (УНР), і яна будзе вызначаць як раз, чым быў савецкі пэрыяд. Гаворка ідзе пра савецкую акупацыю, пра станаўленьне бальшавіцкага, потым камуністычнага акупацыйнага рэжымаў», — сказаў ён у эфіры ўкраінскага «5 каналу».

Пры гэтым Вятровіч лічыць, што Кіеў павінен прадэманстраваць «палітычныя і заканадаўчыя крокі, якія б давалі спадчыннасьць украінскай дзяржаўнасьці ад 1917-1921 гадоў да сучаснай дзяржавы». Гісторык таксама дадаў, што ўжо па 2017 годзе можна казаць пра стагодзьдзе «пачатку бальшавіцкай агрэсіі» супраць Украіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG