Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля ўсходняга ўзьбярэжжа Кітаю сутыкнуліся два судны. 32 чалавекі зьніклі


Панамскі танкер, які ўдзельнічаў у сутыкненьні, транспартаваў 136 000 тон нафты з Ірану. Пасьля сутыкненьня ён загарэўся.

Сярод зьніклых 30 іранцаў і 2 банглядэшцы. Танкер сутыкнуўся з сухагрузам — перадае BBC.

Паводле інфармацыі агенцтва, танкер дагэтуль знаходзіцца ў вадзе і працягвае гарэць.

Сутыкненьне адбылося на адлегласьці каля 300 кілямэтраў ад ўзьбярэжжа Шанхая.

Да выратавальнай апэрацыі далучыўся Кітай і Паўднёвая Карэя.

Груз на танкеры ацэньваецца ў 60 мільёнаў даляраў. Сухагруз быў зарэгістраваны ў Ганконгу і перавозіў збожжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG