Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50 гадоў таму ў Чэхаславаччыне паспрабавалі ўвесьці «сацыялізм з чалавечым тварам». ВІДЭА


Вацлаў Гавэл адбымае Аляксандра Дубчэка
Вацлаў Гавэл адбымае Аляксандра Дубчэка

Радыё Свабода паказвае цыкл сюжэтаў, прысьвечаных 50-годзьдзю «Праскай вясны» — кароткага, але яскравага паўгодзьдзя лібэралізацыі ў савецкай Чэхаславаччыне, які скончыўся ўваходам савецкіх танкаў. Пачаў «Праскую вясну» Аляксандар Дубчэк.

5 студзеня Аляксандар Дубчэк быў прызначаны першым сакратаром Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны. Адбылося гэта ў будынку, дзе цяпер знаходзіцца Міністэрства транспарту Чэскай рэспублікі, а ў камуністычныя часы разьмяшчаўся Цэнтральны камітэт кампартыі Чэхаславакіі.

Дубчак стаў «бацькам» лібэральнай «Праскай вясны». Усяго за 8 месяцаў ён правёў шэраг эканамічных і палітычных рэформаў, дамагаючыся большай незалежнасьці Чэхаславаччыны ад СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG