Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра аплату за электрычнасьць, ваду і іншыя камунальныя паслугі. Рэформы, прадугледжаныя ўказам караля Салмана, прадугледжваюць таксама ўвядзеньне падатку на даданую вартасьць і іншыя меры, закліканыя захаваць стабільнасьць бюджэту ва ўмовах падзеньня коштаў на нафту.
Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на арабскія сайты, незадаволеныя прынцы сабраліся ў палацы караля ў Эр-Рыядзе, каб вылучыць свае патрабаваньні. Пасьля адмовы разысьціся яны былі арыштаваныя і зьмешчаныя ў турму.
Афіцыйныя асобы не камэнтуюць гэтыя паведамленьні. У мінулым годзе шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, у тым ліку чальцы каралеўскай сямʼі, былі затрыманыя па распараджэньні насьледнага прынца Махамэда бін Салмана па абвінавачваньні ў карупцыі. Большую іх частку адпусьцілі пасьля таго, як яны пагадзіліся перадаць значныя сродкі ў казну.