Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі абяцае новыя песьні на калядным канцэрце ў Празе


Лявон Вольскі на канцэрце ў Менску ў верасьні 2017 году.
Лявон Вольскі на канцэрце ў Менску ў верасьні 2017 году.

6 студзеня ў праскім клюбе «Mandragora» адбудзецца сольны канцэрт Лявона Вольскага. Напярэдадні музыка распавёў Радыё Свабода пра тое, чаго чакаць ад першага ягонага канцэрту ў 2018 годзе:

«Першы раз я граў у Празе ў складзе N.R.M. У 2005 годзе. Там быў шматдзённы фэстываль, дзе выступалі рознае велічыні зоркі, напрыклад, Placebo. Мы гралі ўдзень, народу было ня надта шмат, але бел-чырвона-белыя сьцягі ўсё адно прысутнічалі.

Гэта быў мой першы візыт у Прагу, і ўражаньне горад пакінуў незабыўнае, хоць і было мала часу, каб дэталёва зь ім пазнаёміцца. Пасьля пачалася чарада сольных выступаў. Пэўны час езьдзіў на сваёй машыне з рознымі прыгодамі — блуканьнямі па рамантаваных да футбольнага чэмпіянату сьвету польскіх дарогах (усё перараблялася, і навігатар не даваў рады), штрафамі за перавышэньне хуткасьці ў той жа Польшчы і ўрэшце штрафам у Чэхіі за тое, што не адляпілі леташнюю налепку на шыбу за карыстаньне дарогамі. Пры тым, што новую, актуальную, налепку мы прыклеілі, дык, як высьветлілася, трэба было сашкрабсьці старую. У каго потым не пытаўся, ніхто не сутыкаўся са штрафам за гэткае парушэньне.

А канцэрты былі ў розных клюбах і заўжды цікавыя і запамінальныя. Заўтра выканаю новыя песьні, узгадаю старыя добрыя, пакантактую са слухачамі, адкажу на пытаньні, павіншую са сьвятамі. Раство — сямейнае сьвята, вось і сустрэнем яго разам — нашай вялікай дружнай сям’ёю,» — кажа Лявон Вольскі.

Канцэрт пачнецца а 19-й гадзіне 6 сьнежня ў праскім клюбе «Mandragora» (Korunní 16).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG