Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 60 крымскіх татараў пазбаўленыя волі ў Крыме, заявіў кіраўнік Мэджлісу


Рэфат Чубараў, кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народу. Кіеў, 22 лістапада 2017

У анэксаваным Расеяй Крыме узмацняецца ціск на крымскіх татараў, заявіў у эфіры «5 каналу» старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў.

«Колькасьць тых, каго мы адносім да палітвязьняў, гэта значыць людзей, якія пазбаўленыя волі і знаходзяцца за кратамі ці то ў штрафных ізалятарах, ці то ўжо атрымаўшы так званыя судовыя прысуды, або судовымі прысудамі абмежаваныя ў руху па Крыме — такіх людзей больш за 60. І я не кажу пра тых людзей, якія атрымліваюць велізарныя грашовыя штрафы. Іх ужо некалькі сотняў», — сказаў Чубараў.

«Колькасьць дзяцей, якія засталіся без бацькоў, паколькі тыя знаходзяцца за кратамі, ужо перавысіла сотню. Мы іх лічым, таму што яны маюць патрэбу ў дапамозе», — дадаў ён.

19 сьнежня Генэральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю па правах чалавека ў анэксаваным Крыме. У дакумэнце ўтрымліваецца патрабаваньне да Расеі выканаць часовыя меры рэкамэндацый Міжнароднага суду ААН. Гаворка ідзе пра адмену забароны Мэджлісу крымскататарскага народу і забесьпячэньне навучаньня на ўкраінскай і крымскататарскай мовах у Крыме.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG