Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Грузіі завочна прысудзіў Саакашвілі 3 гады турмы


Суд у Тбілісі завочна прысудзіў былому прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі тры гады турмы. Справа разглядалася на працягу двух гадоў.

Гэта першы прысуд у дачыненьні да палітыка, які стварае падставы для яго экстрадыцыі з Украіны ў Грузію. Прыхільнікі экс-прэзыдэнта назвалі рашэньне суда палітычным.

Прысуд вынесены па справе Аляксандры Гіргвліяні — супрацоўніка аднаго з банкаў у Тбілісі. Яго забілі ў 2006 годзе ў адным з рэстаранаў грузінскай сталіцы. Па вэрсіі абвінавачваньня, Саакашвілі спрыяў фальсыфікацыі сьледзтва і незаконна памілаваў забойцаў раней часу. Справа Гіргвліяні была перагледжана па патрабаваньні эўрапейскага суду па правах чалавека.

Супраць Саакашвілі распачаты яшчэ некалькі крымінальных спраў. Яго вінавацяць у арганізацыі зьбіцьця дэпутата і бізнэсмэна Валерыя Гелашвілі, які абразіў у адным з інтэрвію жонку Саакашвілі, а таксама ў растраце бюджэтных сродкаў і разгоне пратэстаў у лістападзе 2007 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG