Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведамляецца на сайце Паўночнаатлянтычнага саюза 3 студзеня 2018 года афіцыйны статус быў нададзены мэлёдыі, напісанай у 1989 годзе — да 40-годзьдзя NATO — дырыжорам Люксэмбургскага вайсковага аркестра Андрэ Рэйхлінгам.

За мінулыя амаль 30 гадоў гэтая мэлёдыя ня раз выконвалася на самітах і іншых мерапрыемствах саюза, аднак ня мела афіцыйнага статусу.

Гімн NATO ня мае словаў. Кароткая мэлёдыя напісана для 20 музычных інструмэнтаў: пікала, флейты, габой, клярнэтаў, саксафонаў, карнэтаў, рог, трамбонаў, барабанаў і інш.

Паслухаць гімн можна тут.

XS
SM
MD
LG