Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сама меней 12 чалавек загінулі ад маразоў на паўночным усходзе ЗША


Сама меней 12 чалавек загінулі ад моцных халадоў, якія ахапілі паўночна-ўсходнюю частку Злучаных Штатаў. З прычыны маразоў тысячы дамоў засталіся без электразабесьпячэньня, парушаныя транспартныя зносіны.

Два галоўныя аэрапорты Нью-Ёрка спынілі прыём і адпраўленьне рэйсаў 4 студзеня, каля 3500 рэйсаў былі адмененыя ва ўсім рэгіёне. Школы зачыненыя ў Нью-Ёрку, Бостане і многіх іншых гарадах. Мароз таксама суправаджаецца штармавым ветрам.

Нават у звычайна цёплым штаце Флорыда зафіксаваныя сьнегапады.

Сыноптыкі пакуль не чакаюць пацяпленьне, а эфэктыўная тэмпэратура (яна характарызуе эфэкт узьдзеяньня на чалавека комплексу мэтэаэлемэнтаў: тэмпэратуры, вільготнасьці паветра і ветру — РС) з улікам моцнага ветру ў многіх мясцовасьцях можа дасягнуць мінус 40 градусаў, калі слупкі тэрмомэтраў па Цэльсіі і Фарэнгейце фіксуюць аднолькавыя паказчыкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG