Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістцы тэлеканалу «Россия 24» загадалі пакінуць Латвію


Тэлеканал «Россия 24» распавёў, што ўрад Латвіі выдаляе з краіны журналістку каналу Вольгу Курлаеву.

Паводле тэлеканалу, яна павінна пакінуць краіну на працягу 24 гадзін. Яе абвінавачваюць у пагрозе нацыянальнай бясьпецы Латвіі.

У паведамленьні таксама гаворыцца, што напярэдадні з краіны дэпартавалі яе мужа, журналіста тэлеканала «ТВ Цэнтр» Анатоля Курлаева, які знаходзіўся ў краіне з прыватным візытам.

Прэс-сакратар Дзяржаўнай службы памежнай аховы Крысьціне Пэтэрсоне распавяла, што Курлаева апынулася ў сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG