Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы хутка змогуць паехаць у Арабскія Эміраты бязь візы


У небе над Дубаем

Грамадзяне Беларусі ў хуткім часе змогуць паехаць у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) бязь візы. Гэта вынікае з «Агляду вынікаў зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і дзейнасьці Міністэрства замежных спраў у 2017 годзе», апублікаваным на афіцыйным сайце зьнешнепалітычнага ведамства.

МЗС паведамляе пра завяршэньне ратыфікацыі пратаколу да пагадненьня аб адмене візаў з ААЭ. Таксама падкрэсьліваецца, што летась «ажыцьцяўлялася праца па выкананьні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступленьня ў сілу пагадненьняў з Чылі, Босьніяй і Герцагавінай, Ганконгам». Гэтыя краіны могуць стаць наступнымі для бязьвізавага ўезду ў іх грамадзянаў Беларусі.

Таксама напісана, што ў 2017 годзе была «працягнутая праца па заключэньні Пагадненьня з Эўразьвязам аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў».

Сёньня беларусы могуць наведваць бязь візаў больш за 40 краін.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG