Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі прапанаваў прыняць закон аб барацьбе з «фэйкавымі навінамі»


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон прапанаваў перагледзець заканадаўства аб СМІ з мэтай барацьбы з «фэйкавымі навінамі» ў інтэрнэце.

«Калі мы хочам абараніць лібэральныя дэмакратыі, нам трэба зьмяніць заканадаўства», — сказаў Макрон на прэс-канфэрэнцыі 3 студзеня.

Ён дапусьціў, што падчас выбараў сацыяльныя мэдыя будуць сутыкацца з больш жорсткімі правіламі кантэнту, які яны разьмяшчаюць у інтэрнэце.

«Мы зьменім францускае заканадаўства, каб абараніць дэмакратычнае жыцьцё ад ілжывых навін», — сказаў Макрон.

З моманту абраньня прэзыдэнтам Францыі летась Эманюэль Макрон крытыкаваў, у прыватнасьці, расейскія дзяржаўныя СМІ за распаўсюд дэзынфармацыі. Ён абвінаваціў RT і Sputnik у распаўсюдзе «фэйкавых навін» і прапагандзе супраць яго падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Пазьней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адпрэчыў абвінавачаньні ва ўмяшаньні Масквы ў прэзыдэнцкія выбары ў Францыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG