Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын загадаў пачаць перамовы з Паўднёвай Карэяй


Ілюстрацыйнае фота. Дэмілітарызаваная зона на мяжы КНДР і Паўднёвай Карэі
Ілюстрацыйнае фота. Дэмілітарызаваная зона на мяжы КНДР і Паўднёвай Карэі

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын загадаў пачаць перамовы з Паўднёвай Карэяй праз спэцыяльную закрытую лінію сувязі ў дэмілітарызаванай зоне на мяжы дзьвюх краінаў. Пра гэта паведамляе Reuters.

У адміністрацыі прэзыдэнта Паўднёвай Карэі гэты крок Кім Чэн Ына назвалі «значным дасягненьнем», адзначае агенцтва. Напярэдадні Паўднёвая Карэя прапанавала КНДР правесьці перамовы на высокім узроўні 9 студзеня.

Раней у навагоднім звароце паўночнакарэйскі лідэр заявіў, што Пхэньян адкрыты да дыялёгу з Сэулам і зьбіраецца накіраваць сваю нацыянальную зборную на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхан. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін вітаў жаданьне Кім Чэн Ына. Па словах паўднёвакарэйскага прэзыдэнта, Алімпіяда дапаможа наблізіцца да міру на Карэйскім паўвостраве. Аргкамітэт Алімпіяды палічыў імкненьне Пхэньяну прыняць удзел у зімовай Алімпіядзе дэманстрацыяй мірных намераў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG