Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс удар па вайсковым аб’екце ў Газе


Пратэсты ў сэктары Газы, сьнежаць 2017 году
Пратэсты ў сэктары Газы, сьнежаць 2017 году

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па вайсковым аб’екце палестынскага руху ХАМАС на поўдні сэктару Газы ў адказ на ракету, выпушчаную ў бок Ізраіля раней. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прадстаўніка арміі абароны Ізраілю ў Twitter.

Інфармацыі пра пацярпелых няма.​

Абстрэлы Ізраілю з сэктару Газы аднавіліся пасьля рашэньня ЗША прызнаць Ерусалім ізраільскай сталіцай. 6 сьнежня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся пачаць падрыхтоўку да пераезду амбасады ЗША з Тэль-Авіву ў Іерусалім. У адказ лідэр ХАМАС Ісмаіл Ханія заклікаў палестынцаў да новай інтыфады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG