Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы афіцыйна апублікавалі сьпіс пэдафілаў


Афіцыйны рэестар з дадзенымі педафілаў даступны ў інтэрнэце, паведаміла Міністэрства юстыцыі краіны 1 студзеня. Міністар юстыцыі Польшчы Збігнеў Зёбра заявіў, што злачынцы павінны быць пад пастаянным кантролем і кожны можа ведаць, хто зьяўляецца іх суседам.

«Права на ахову нашых дзяцей вышэй ананімнасьці злачынцаў, — сказаў Зёбра. — Дзяржава нясе адказнасьць за абарону дзіцяці, а не пэдафіла. Злачынца, які крыўдзіць дзяцей, павінен сутыкнуцца з сур’ёзнымі наступствамі. Не толькі шматгадовым прысудам, але і стратай ананімнасьці».

Агулам польскі Мін’юст апублікаваў імёны, фатаграфіі і адрасы пражываньня 768 пэдафілаў, ахвярамі якіх станавіліся дзеці да 15 гадоў. Існуе таксама закрытая частка рэестра, куды трапілі дадзеныя аб 2614 асобах. Яны ўчынілі сэксуальныя злачынствы ў адносінах да непаўналетніх ва ўзросьце ад 15 да 18 гадоў. У гэты сьпіс таксама дадалі распаўсюднікаў дзіцячай парнаграфіі.

Закрытым сьпісам змогуць карыстацца паліцыянты, суддзі, пракуроры, а таксама кіраўнікі школ і лягераў для адпачынку дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG