Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі набыў сілу закон аб рэгуляваньні працы мэсэнджэраў


Згодна з новымі правіламі, усе карыстальнікі мэсэнджэраў павінны быць зарэгістраваныя. Гэта значыць, рахунак на такіх сэрвісах павінен быць прывязаны не да ананімнага адрасу электроннай пошты, але да канкрэтнага нумару тэлефона.

У сваю чаргу ўсе пашпартныя дадзеныя уладальнікаў сім-карты ёсьць у апэратараў сотавай сувязі і могуць быць запатрабаваныя для праверкі праваахоўнымі органамі.

У выпадку адмовы ідэнтыфікаваць карыстальніка з адміністратараў сэрвісаў могуць спагнаць штраф да аднаго мільёна рублёў. Акрамя таго, калі мэсэнджэры ня будуць выконваць патрабаваньне аб абмежаваньні рассылкі забароненай інфармацыі, то апэратар сувязі зможа абмежаваць доступ да іх.

Закон быў падпісаны прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам у ліпені.

Грамадзянскія актывісты патрабуюць адмяніць закон аб мэсэнджэрах і іншыя абмежавальныя меры ў інтэрнэце. У жніўні ў некалькіх рэгіёнах адбыліся акцыі «За вольны інтэрнэт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG