Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ноччу жыхары Зямлі змогуць назіраць «супэрпоўню»


«Супэрпоўня» над Брандэнбурскай брамай у Бэрліне. 28 верасьня 2015 году.
«Супэрпоўня» над Брандэнбурскай брамай у Бэрліне. 28 верасьня 2015 году.

Гэтая астранамічная зьява мае месца, калі поўня супадае з праходжаньнем Месяца праз найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты, што дазваляе разглядзець спадарожнік нашай плянэты бліжэй і зрабіць прыгожыя фатаздымкі.

«Супэрпоўня» дазваляе ўбачыць Месяц на 14 адсоткаў буйней і на 30 адсоткаў ярчэй у параўнаньні тым момантам, калі Месяц мае найбольшае аддаленьне ад зямлі.

У пачатку студзеня можна будзе назіраць яшчэ некалькі незвычайных астранамічных зьяваў.

3 студзеня Зямля апынецца найбліжэй да Сонца, што дазволіць бачыць найбуйнейшы сонечны дыск у годзе.

У ноч на 4 студзеня, у пік актыўнасьці мэтэорнага патоку Квадрантыды, можна будзе ўбачыць мноства зьнічак — да 120 мэтэораў у гадзіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG