Лінкі ўнівэрсальнага доступу

La Stampa: у Турыне выбухнула самаробная бомба, яшчэ 12 абясшкоджаныя


Навагоднія патрулі на вуліцах Рыму.
Навагоднія патрулі на вуліцах Рыму.

Чатыры чалавекі атрымалі раненьні ў навагоднюю ноч у выніку выбуху самаробнай бомбы ў Турыне. Пра гэта паведамляе італьянская газэта La Stampa.

Сярод пацярпелых — двое выхадцаў з Марока і двое італьянцаў. Паводле дадзеных выданьня, выбуховае прыстасаваньне было схаванае ў баку для сьмецьця.

La Stampa адзначае, што выбуховай хваляй разьбіла вокны ў 30 суседніх зь месцам выбуху дамах. Пашкоджаныя чатыры аўтамабілі.

Паліцыянты ў ходзе рэйду пасьля выбуху выявілі яшчэ 12 аналягічных выбуховых прылад, а таксама патроны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG