Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ад 1 студзеня павысіла экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты


Рэспубліка Беларусь ад 1 студзеня 2018 году павышае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЕАЭС).

Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА.

Рашэньне аб падвышэньні мыта прыняў урад Беларусі пастановаю ад 27 сьнежня 2017 года № 1007.

Стаўка экспартнага мыта на сырую нафту будзе павышана з $105 да $111,4 за 1 тону. Мыта на таварныя бэнзіны — з $31,5 да $33,4 за 1 тону. Мыта на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $33,4 за 1 тону (раней $31,5).

Такое ж мыта ўстаноўлена і на дызэльнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя алеі.

Папярэдняе падвышэньне экспартнага мыта на нафтапрадукты адбылося 1 сьнежня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG