Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ірану заклікаў урад «стварыць магчымасьці для законнай крытыкі і пратэстаў»


Акцыя пратэсту ў Тэгеране, 30 сьнежня 2017 году.

Падчас масавых акцыяў пратэсту ў Іране загінула ўжо больш за 10 чалавек. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне.

У сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя аб тым, што ў гібелі людзей вінаватыя паліцыянты. Улады краіны сьцьвярджаюць, што сілавыя структуры не адкрывалі агонь па дэманстрантах, і вінавацяць у гібелі людзей шыіцкіх экстрэмістаў і замежных агентаў.

Паыодле сьведчаньняў відавочцаў, сваякі затрыманых дэманстрантаў у горадзе Машхад пачалі акцыю пратэсту каля будынку турмы.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сочыць за парушэньнямі правоў чалавека ў ходзе пратэстаў.

Масавыя пратэсты пачаліся ў шэрагу іранскіх гарадоў 28 сьнежня. Першапачаткова яны былі накіраваны супраць эканамічнай палітыкі Ірану і дарагавізны, затым удзельнікі пратэстаў пачалі выказваць незадаволенасьць ўрадам краіны.

Удзельнікі акцый закідвалі паліцэйскіх камянямі і пераварочвалі машыны.

30 сьнежня падчас пратэстаў у Тэгеране былі затрыманыя 200 чалавек, 40 зь якіх ўлады назвалі «правадырамі незаконных сходаў».

31 сьнежня ўлады Ірану заблякавалі ў краіне сацыяльную сетку Instagram і мэсэнджэр Telegram, патлумачыўшы сваё рашэньне тым, што блякаваньне патрэбнае «для падтрыманьня міру і бясьпекі грамадзян».

Прэзыдэнт Ірану Хасан Раўхані асудзіў праявы гвалту і пашкоджаньне грамадзкай маёмасьці, аднак заклікаў урад «стварыць магчымасьці для законнай крытыкі і пратэстаў».

XS
SM
MD
LG