Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сьвяткавалі Новы год — у Пхэньяне, Парыжы, Менску. ФОТА


Фаервэрк у Джакарце, Інданэзія
Фаервэрк у Джакарце, Інданэзія

Мы сабралі фотаздымкі салютаў і вулічных гуляньняў з розных канцоў плянэты.

Аднымі зь першых Новы год сьвяткавалі ў Новай Зэляндыі. Больш за 5 хвілінаў працягваўся масіўны фаервэрк, які лепш назваць піратэхнічным шоў, са знакамітай Окляндзкай Sky Tower.

Новы год у Новай Зэляндыі сустрэлі піратэхнічным шоў. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:56 0:00

Навагодні салют — адно з галоўных відовішчаў году і ў Паўночнай Карэі. Неўзабаве пасьля вострапалітычнага навагодняга выступу Кім Чэн Ына, у якім ён заклікаў ствараць ядзерныя ракеты дзеля магчымай вайны з ЗША, мільёны карэйцаў маглі назіраць за фаервэркам у Пхэньяне.

Салют у Паўночнай Карэі
Салют у Паўночнай Карэі

У Менску асноўныя гуляньні адбываліся каля Палацу Спорту. Тысячы людзей сабраліся глядзець салют над Сьвіслаччу.

Фаервэрк у Менску
Фаервэрк у Менску

Сотні тысячаў выйшлі сьвяткаваць на цэнтральныя вуліцы Парыжу. У Заходняй Эўропе прынята сустракаць Новы год зь сябрамі на дварэ.

Новы год у Парыжы
Новы год у Парыжы

​Штогод на Трыюмфальную арку праектуюць разнастайную візуалізацыю.

Сьвяточная ілюмінацыя ўпрыгожыла Трыюмфальную арку
Сьвяточная ілюмінацыя ўпрыгожыла Трыюмфальную арку

Сынгапур славіцца сваімі фаервэркамі. Нягледзячы на кепскае надвор'е і моцны дождж, людзі выйшлі на вуліцы, і сачылі за салютам пад парасонамі.

Новы год у Сынгапуры
Новы год у Сынгапуры

У Скоп'е тысячы македонцаў сабраліся на вуліцах вітаць 2018-ы.

Новы год у Скоп'е, Македонія
Новы год у Скоп'е, Македонія

Непаўторным відовішчам запомніцца Новы год у Сыднэі. Піратэхнічнае шоў адбывалася каля самога будынку знакамітай Сыднэйскай опэры.

Новы год у Сыднэі
Новы год у Сыднэі

У Кітаі Новы год сьвяткуюць ня толькі фаервэркамі, але і тэатралізаванымі пастаноўкамі. На фота актор Пэкінскай опэры рыхтуецца да шоў.

Новы Год у Кітаі
Новы Год у Кітаі

У Маскве людзі традыцыйна назіраюць за фаервэркам над Крамлём і саборам сьвятога Васілія.

Новы год у Маскве
Новы год у Маскве

Самая паўночная сталіца сьвету Рэйк'явік не саступіла буйным дзяржавам. Амаль усё насельніцтва горада магло любавацца навагоднім фаервэркам, які відаць зь любой кропкі горада.

Новы год у Ісьляндыі
Новы год у Ісьляндыі

У Лёндане навагодні фаервэрк — адна з найвялікшых забаваў гараджанаў. Найбольш прыгожа ён выглядае з боку знакамітага Біг Бэну.

Новы год у Лёндане
Новы год у Лёндане

А вось якія салюты і фаервэркі былі ў іншых гарадах сьвету.

Новы год у Найробі, Кенія
Новы год у Найробі, Кенія

Салют над Брандэнбурскай брамай у Бэрліне
Салют над Брандэнбурскай брамай у Бэрліне

Фаервэрк над грэцкімі Афінамі. Парфянон.
Фаервэрк над грэцкімі Афінамі. Парфянон.

Новы год у Ганконгу
Новы год у Ганконгу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG