Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне часопісу «Большой» і яшчэ тром СМІ


29 сьнежня 2017 году Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджаньні чатыром рэдакцыям друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі.

У паведамленьні гаворыцца:

«У дачыненьні да юрыдычных асоб, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый часопісаў: „Большой“ (таварыства з абмежаванай адказнасьцю „Идея Консалт“); „ICON“ (таварыства з абмежаванай адказнасьцю „АРГЕР“); „Fashion collection“ (таварыства з абмежаванай адказнасьцю „Эффективное продвижение“) — за непрастаўленьне знаку ўзроставай катэгорыі (артыкул 17 Закону аб СМІ).

Адноснаа юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі газеты „Агробизнес“ (выдавецкае прыватнае унітарнае прадпрыемства „Людовик“) — за невыкананьне патрабаванняў заканадаўства аб выходных дадзеных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (артыкул 22 Закону аб СМІ)».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG